BE RU EN

Эксперт: Блакіроўка Telegram можа разбурыць культ Пуціна ў Расіі

  • 4.04.2026, 16:51

Абмежаванні ўзмацняюць эфект «даміно».

Увядзенне розных абмежаванняў у Расіі можа прывесці да дэсакралізацыі прэзідэнта краіны Уладзіміра Пуціна. Пра гэта ў эфіры канала «Кіеў 24» сказаў кіраўнік Інстытута канфлікталогіі і аналізу Расіі Аляксандр Шульга.

Гаворачы пра Telegram, ён адзначыў, што яшчэ да блакіровак у Расіі павялічвалася колькасць крытычных каментароў, калі гаворка ішла пра Пуціна і яго ініцыятывы, якія адбіваюцца на расіянах.

«Спачатку павінна адбыцца дэсакралізацыя Пуціна, увесь негатыў будзе звязвацца менавіта з ім. Гэта першы фундаментальны пералом, які, нарэшце, павінен адбыцца», – сказаў ён.

Паводле слоў Шульгі, пры адсутнасці апазіцыі і яскравых лідараў сярод расійскіх улад дэсакралізацыя Пуціна і крышталізацыя незадаволенасці ў ягоным дачыненні павінны прывесці да «эфекту даміно».

«Але гэты пералом, усе гэтыя абмежаванні, увесь гэты заняпад павінны быць сканцэнтраваныя на тым, што вінаватым у гэтым з'яўляецца менавіта ён. Не НАТА, не Захад, не няздольныя мясцовыя чыноўнікі і нават не Мішусцін, а менавіта Пуцін. Да гэтага яны ідуць гэтымі забаронамі», – адзначыў эксперт.

Шульга таксама выказаў меркаванне, што блакіроўка Telegram у Расіі прывядзе да большай нелаяльнасці не толькі насельніцтва, але і эліты, паколькі гэта ўмяшанне ў іх інструменты ўплыву на палітыку.

Апошнія навіны