Трамп рыхтуе вялікія чысткі ў Кабінеце міністраў
- 4.04.2026, 17:11
Стала вядома, хто пад пагрозай звальнення.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасць маштабных кадравых перастановак у сваім Кабінеце міністраў. Прычынай стаў палітычны ціск з-за вайны з Іранам і падзення рэйтынгаў напярэдадні прамежкавых выбараў, паведамляе Reuters.
Паводле звестак крыніц выдання, пад пагрозай звальнення апынуліся дырэктар нацыянальнай разведкі Тулсі Габард і міністр гандлю Говард Латнік.
Трамп нібыта ўжо абмяркоўваў з саюзнікамі кандыдатуры на замену кіраўніка разведкі, а Латнік сутыкаецца з крытыкай з-за старых сувязяў з Джэфры Эпштэйнам.
Гэтыя крокі рыхтуюцца пасля нядаўніх звальненняў генеральнага пракурора Пэм Бонды і міністра ўнутранай бяспекі Крысці Ноэм.
«Бонды — не апошняя», — адзначыў адзін з чыноўнікаў Белага дома.
Прэзідэнт ЗША расчараваны тым, як медыя асвятляюць вайну ў Іране, і патрабуе больш пазітыўных навін.
Пяцітыднёвы канфлікт прывёў да росту коштаў на паліва і падзення рэйтынгу адабрэння Трампа да 36% — найніжэйшага паказчыка за цяперашні тэрмін.
Яго нядаўні тэлезварот да нацыі саюзнікі лічаць правальным, бо ён не даў адказаў на эканамічныя пытанні выбарцаў.
«Выбарцы цярпяць ідэалагічныя меседжы, але цэны на паліва яны адчуваюць адразу», — цытуе выданне словы аднаго з чыноўнікаў.