«Цырк на лёдзе»: як праходзяць хакейныя матчы з Лукашэнкам
- 4.04.2026, 17:24
Гульня ўсё больш ператвараецца ў паддаўкі.
У дзяцінстве многім з нас даводзілася гуляць у футбол або хакей са старэйшымі дзецьмі ці нават з дарослымі. Як правіла, у такіх выпадках малечы звычайна падыгрываюць. Падаць у варотах у супрацьлеглы ад траекторыі мяча бок, не абганяць і не штурхацца па-сапраўднаму, піша «Салідарнасць».
І ўсё гэта, вядома, выклікае захапленне. Асабліва, калі праз узрост ты не ўлоўліваеш гэтай добрай хітрасці старэйшых. Бо табе здаецца, што гэта ўсё ты сам, які ж ты малайчына!
Нешта падобнае можна ўбачыць на лёдавай арэне падчас чарговага сеансу палітычнага цырка на лёдзе. Абыякава разступаюцца ў розныя бакі супернікі, раптоўна атупелы брамнік. І сагнаная з усёй сталіцы публіка з саладжавымі плакатікамі пра «легенду» на арэне.
Розніца толькі ў тым, што гаворка пра «дзіця», якому ўжо за 70. Якому падыгрываюць тыя, хто годзіцца яму ў сыны і ўнукі. І, галоўнае, на яго твары не дзіцячае захапленне, а ціхі старацкі жах: «Каб толькі зноў не навернуцца!»