BE RU EN

CNN: Іран заявіў пра частковае разблакаванне Армузскага праліва

  • 4.04.2026, 18:50

Дазвол датычыцца толькі асобных грузаў.

Іран паведаміў, што дае дазвол на праход праз Армузскі праліў для суднаў, якія перавозяць «тавары першай неабходнасці».

Пра гэта паведаміў у суботу, 4 красавіка, тэлеканал CNN са спасылкай на іранскія дзяржаўныя СМІ.

У дакуменце, адрасаваным кіраўніцтву партавай і марской арганізацыі Ірана, намеснік па пытаннях камерцыйнага развіцця Хуман Фатхі адзначыў, што гаворка ідзе пра «прадастаўленне дазволу на транзіт суднаў, якія перавозяць тавары першай неабходнасці, асабліва базавыя сельскагаспадарчыя культуры і тавары для жывёлагадоўлі, праз Армузскі праліў».

Іранскі чыноўнік заявіў, што распараджэнне датычыцца «суднаў, што накіроўваюцца ў іранскія парты або цяпер працуюць у рэгіёне».

Аднак незразумела, якія менавіта тавары Тэгеран вызначае як «тавары першай неабходнасці», і ці будзе працягвацца блакада суднаў з краін, якія Іран лічыць варожымі, адзначае CNN.

Апошнія навіны