У Смаргоні арыгінальна пачалі футбольны сезон
- 4.04.2026, 19:17
Перад гульнёй мяч суддзі даставілі незвычайным спосабам.
У суботу стартаваў чэмпіянат Беларусі ў першай лізе. У Смаргоні да адкрыцця сезона вырашылі падысці арыгінальна: мяч суддзі прывезлі на маленькім трактары.
Звычайна суддзі выходзяць на поле з падтрыбуннага памяшкання з мячом у руках або бяруць яго са спецыяльнай падстаўкі. Аднак у Смаргоні перад матчам мясцовай каманды з мінскім «Юні Ікс Лабс» вырашылі адысці ад звыклага сцэнару. За хвіліну да стартовага свістка да поля пад’ехаў трактар. Да яго падышоў арбітр Уладзімір Полтаржыцкі, узяў мяч і ўжо з ім накіраваўся да цэнтральнага круга, паведамляе Onlíner.
Лагічнае пытанне: у чым сэнс такога перформансу? Адказ просты — у Смаргоні працуе агрэгатны завод, які выпускае міні-трактары і матаблокі. Такім чынам, заўзятарам, відаць, вырашылі нагадаць пра мясцовае прадпрыемства.
Пачатак сезона ў гаспадароў перад сваімі заўзятарамі не атрымаўся. Смаргонцы саступілі гасцям з лікам 0:3.