BE RU EN

«Які караед?»: Беларусы абурыліся высечкай лесу пад Мінскам

  • 4.04.2026, 22:17

Відэа выклікала падазрэнні, што лес вывозяць у Кітай.

У TikTok набыло папулярнасць відэа, на якім мужчына праязджае міма складзеных бервёнаў пад Мінскам і эмацыйна заяўляе, што «краіну распрадалі Кітаю». У адказ выданне «Прысталічча» апублікавала матэрыял з тлумачэннямі дырэктара Бараўлянскага спецлясгаса.

На відэа з TikTok мужчына паказвае вялікую колькасць свежых бервёнаў і сцвярджае, што лес высечваюць пад выглядам барацьбы з караедам: «Папарубалі ўвесь лес — і на Кітай, б***ь! І на Кітай, увесь лес папарубілі пад шумок <�…> Які караед? Паглядзі, якое бервяно! Вось краіну распрадалі».

Неўзабаве ў выданні «Прысталічча» выйшаў матэрыял, у якім дырэктар Бараўлянскага спецлясгаса даў сваю версію таго, што адбываецца. Аўтар піша, што гэтыя бервёны складзены недалёка ад вёскі Крыжоўка ў Жданавіцкім сельсавеце.

Паводле слоў дырэктара Бараўлянскага спецлясгаса Аляксандра Міроновіча, паказаныя на відэа дрэвы давялося зрубіць, бо частка з іх была хворая. Здаровыя дрэвы на такім участку таксама зрубаюць.

— Тут працуе лясная матэматыка. Мы высякаем 80% усохлых дрэў. Што рабіць з астатнімі 20% сырых? Калі пакінуць, яны ўсё адно загінуць. Ім не будзе хапаць харчавання: падлесак і падрост не могуць выпрацоўваць патрэбны аб’ём. Дрэвы пачнуць слабець і стануць патэнцыйным месцам засялення шкоднікаў, якія распаўсюдзяцца далей.

Паводле дырэктара, такая высечка дазваляе атрымаць дзелавую драўніну. На месцы складзіравання бервёны падзеленыя на тры часткі: тыя, што моцна пашкоджаныя караедам (пайдуць на дровы), часткова траўмаваныя і найменш пашкоджаныя — яны адправяцца на перапрацоўку.

— Наша ўстанова працуе з вытворцамі лесаматэрыялаў і піламатэрыялаў у Беларусі. Ні аднаго куба круглага лесу ў Кітай не адпраўляем. Ёсць даручэнне кіраўніка дзяржавы: на экспарт ідзе толькі перапрацаваная драўніна, — патлумачыў Міроновіч.

Ён таксама паведаміў, што пасля высечкі тэрыторыю ачышчаюць і рыхтуюць да пасадкі новага лесу.

Апошнія навіны