BE RU EN

РФ перадала Ірану разведвальныя даныя пра паўсотні энергааб'ектаў Ізраіля

  • 5.04.2026, 13:52

Гэтыя аб’екты з’яўляюцца грамадзянскімі і не маюць ніякага ваеннага прызначэння.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія перадала Ірану спадарожнікавыя разведвальныя даныя аб энергасістэме Ізраіля. Паводле яго слоў, ідзе гаворка прыкладна пра 50–53 грамадзянскія аб’екты.

Пра гэта Зяленскі расказаў у інтэрв’ю Associated Press.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, перададзеныя Расіяй даныя дапамагаюць Ірану наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры Ізраіля.

Зяленскі адзначыў, што гэта нагадвае ўкраінцам уласны досвед расійскіх абстрэлаў.

«Гэта нагадвае жыццё ўкраінцаў падчас абстрэлаў з боку Расіі, калі яны б’юць па нашай электрасетцы або сістэмах водазабеспячэння», — дадаў ён.

Прэзідэнт Украіны таксама падкрэсліў, што Расія перадае Ірану ўвесь досвед, набыты падчас вайны супраць Украіны. У якасці прыкладу ён прывёў дроны Shahed, якія, паводле яго слоў, пазней сталі для расіян звыклым інструментам удараў, але ўжо ў іншых мадыфікацыях.

Апошнія навіны