Карціну Шагала «Прагулка» везлі ў Мінск з ваенізаванай аховай
- 5.04.2026, 15:27
Выстава адной карціны адкрываецца ў Нацыянальным мастацкім музеі.
У Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў Мінску з Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу прывезлі адну з самых вядомых карцін Марка Шагала «Прагулка».
Пры гэтым карціну суправаджала ваенізаваная ахова; шэдэўр, якому больш за 100 гадоў, везлі спецыяльным транспартам, паведамляе тэлеканал АНТ.
Выстава адной карціны Марка Шагала «Прагулка» адкрываецца ў мінскім музеі 8 красавіка і працягнецца тры месяцы.