BE RU EN

Памёр распрацоўшчык расійскай гіпергукавой ракеты «Цыркон»

  • 5.04.2026, 17:16

Аляксандр Леонаў памёр ва ўзросце 74 гадоў.

Генеральны дырэктар, генеральны канструктар НПО машиностроения Аляксандр Леонаў памёр ва ўзросце 74 гадоў. Пра гэта паведаміў ТАСС са спасылкай на крыніцу ў асяроддзі канструктара; інфармацыю пацвердзілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе прадпрыемства.

Аляксандр Леонаў скончыў МАІ імя С. Арджанікідзэ па спецыяльнасці «Лятальныя апараты» ў 1975 годзе і ў тым жа годзе паступіў на працу ў НПО машиностроения. Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле спадара Леонава была распрацавана гіпергукавая супрацькарабельная крылатая ракета «Цыркон», а таксама баявое аснашчэнне для міжкантынентальных балістычных ракет «Авангард», адзначае ТАСС. Аляксандр Леонаў — доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчык кафедры МГТУ імя Н. Э. Баўмана. Быў узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.

НПО машиностроения з'яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў ракетна-касмічнай галіны Расіі. У прыватнасці, яно займаецца распрацоўкай і вытворчасцю радыёлакацыйных спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі сямейства «Кондор».

Апошнія навіны