BE RU EN

Зяленскі ўпершыню прыбыў з афіцыйным візітам у Дамаск

  • 5.04.2026, 17:53

Відэа.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі упершыню пасля падзення рэжыму Башара Асада прыбыў з афіцыйным візітам у сталіцу Сірыі Дамаск, паведаміла сірыйскае навінавае агенцтва Sana.

У міжнародным аэрапорце Дамаска прэзідэнта Украіны сустрэў кіраўнік МЗС Сірыі Асаад Хасан аль-Шайбані.

Пра візіт у Дамаск паведаміў таксама сам Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

«Сёння ў Дамаску. Працягваем нашу актыўную ўкраінскую дыпламатыю дзеля рэальнай бяспекі і эканамічнага ўзаемадзеяння. Наперадзе важныя сустрэчы — падрыхтавана некалькі змястоўных фарматаў. Кожны народ, кожны рэгіён заслугоўваюць мірнага жыцця», — напісаў ён, апублікаваўшы таксама кароткае відэа з Дамаска.

Апошнія навіны