Ці можа настаўнік выдаліць дзіця з урока
- 5.04.2026, 18:28
У Мінадукацыі адказалі.
Як настаўніку падтрымаць дысцыпліну ў класе, калі заўвагі ўжо не працуюць, у Мінадукацыі адказалі «Настаўніцкай газеце».
Межы для манеўру ў настаўнікаў няшырокія.
Расказваем, што можна і чаго нельга рабіць педагогу.
Як супакоіць клас дзяцей
Калі заўвагі не працуюць, а дысцыпліна ў класе кульгае, у Мінадукацыі прапануюць некалькі спосабаў уздзеяння на дзяцей.
Кодэкс аб адукацыі дазваляе:
фіксаваць парушэнні — запісы ў дзённік, складанне дакладных на імя дырэктара або завуча
інфармаваць адміністрацыю школы або бацькоў
прыцягваць сацыяльна-педагагічныя службы
прымяняць дысцыплінарныя спагнанні, прадугледжаныя статутам школы, — заўвагу або вымову.
«Асноўная мэта — не пакараць, а нармалізаваць навучальны працэс», — падкрэслілі ў Мінадукацыі.
Таксама настаўнікам раяць змяніць метады навучання: выкарыстоўваць больш актыўныя (урокі-семінары, гульні або спаборніцтвы). Гэта можа выдатна пераключыць увагу.
Можна засяродзіцца на пошуку індывідуальнага падыходу, кажуць у Мінадукацыі. Вызначыць прычыны дрэнных паводзінаў, сканцэнтравацца на дасягненнях вучня, а не толькі на памылках.