Галкіпер у чэмпіянаце Турцыі забіў фантастычны гол ударам праз усё поле
- 5.04.2026, 19:09
Відэафакт.
У матчы 28-га тура турэцкай Суперлігі паміж «Касымпашай» і «Кайсерспорам» адбыўся незвычайны эпізод.
На 66-й хвіліне сустрэчы голам адзначыўся галкіпер «Касымпашы» Андрэас Янніёціс. Ён выбіў мяч ад сваіх варот, той праляцеў каля 80 метраў, адскочыў ад газона ў штрафнай пляцоўцы «Кайсерспора» і пераляцеў праз галкіпера гасцей, апынуўшыся ў сетцы варот, перадае New Voice.
Фантастычны гол Янніёціса ўстанавіў канчатковы вынік матчу — 2:0 на карысць «Касымпашы».
Пасля паядынку Янніёціс падтрымаў брамніка «Кайсерспора» Біляля Баязіта, які дапусціў грубую памылку.
«Я ўбачыў, як мяч адскочыў, а потым, калі паглядзеў, ён ужо быў у сетцы. Я шчаслівы, але для Біляля гэта складаная сітуацыя. Ён добры брамнік. Мы, брамнікі, павінны трымацца разам, таму я [падышоў да яго] і падтрымаў», — цытуе Янніёціса Fotomac.