У Беларусі татальна забараняюць заязджаць у лясы
- 5.04.2026, 20:19
Адкрыты толькі адзін раён.
Толькі адзін раён Беларусі застаецца свабодным ад абмежаванняў і забаронаў на наведванне лясоў — гэта вынікае з інтэрактыўнай карты на сайце Мінлясгаса.
Асноўная прычына забаронаў — высокая верагоднасць пажараў.
Пакуль без абмежаванняў застаецца толькі Расонскі раён.
Астатнія тэрыторыі на карце пазначаныя жоўтым або чырвоным колерам. Жоўты азначае абмежаванні. Яны дзейнічаюць у 63 раёнах.
У такой сітуацыі нельга заязджаць у лес на асабістым транспарце і распальваць там вогнішчы. Прагульвацца пешшу можна. Не абмяжоўваюць беларусаў і ў зборы грыбоў або ягад у такіх лясах.
Цяпер закрытыя 54 раёны Беларусі. На карце яны пазначаныя чырвоным колерам.
У такім выпадку наведваць лясы катэгарычна забаронена, у тым ліку для прагулак.
Адпачынак на прыродзе і падобныя дзеянні таксама пад забаронай.
У лясны масіў можа ўехаць толькі спецыяльны лясагаспадарчы транспарт.
За парушэнне беларусам пагражае «адміністратыўка».
Спецыялісты могуць зрабіць як вуснае папярэджанне, так і аштрафаваць да 12 базавых велічынь (540).
Калі ж лесу нанесена шкода, то памер штрафу павялічваецца да 30 базавых (1350).