Ізраіль прыпыніў закупкі ўзбраення ў Францыі
- 6.04.2026, 1:59
З-за адмовы Парыжа адкрыць неба.
Міністэрства абароны Ізраіля прыпыніла ўсе абаронныя закупкі ў Францыі ў адказ на яе адмову прадаставіць сваю паветраную прастору ізраільскім самалётам для транспартавання ўзбраення, прызначанага для аперацыі супраць Ірана. Аб гэтым паведамляе Times of Israel са спасылкай на прадстаўніка Мінабароны.
У публікацыі адзначаецца, што генеральны дырэктар Міністэрства абароны Ізраіля, генерал-маёр Амір Барам, «прыняў рашэнне скараціць усе абаронныя закупкі ў Францыі да нуля». Яны будуць замененыя закупкамі ўнутры Ізраіля або ў саюзных дзяржавах.
Па словах суразмоўцы выдання, Парыж сваімі дзеяннямі нанёс шкоду бяспецы яўрэйскай дзяржавы і аператыўным магчымасцям абароннай прамысловасці.