ЗСУ ўдарылі па порце ў Наварасійску
- 6.04.2026, 7:34
Пад атаку трапіў нафтаналіўны тэрмінал «Шэсхарыс».
У Наварасійску пад атаку ўкраінскіх дронаў трапіў нафтаналіўны тэрмінал «Шэсхарыс». Там пачаўся магутны пажар. Пра гэта пішуць расійскія СМІ.
Беспілотнікі атакавалі Краснадарскі край на працягу ўсёй нядзелі, 5 красавіка, — заявіў губернатар рэгіёна Веніямін Кандрацьеў у Telegram. Сірэны трывогі гучалі ў Наварасійску, Анапе, Геленджыку, Сочы і іншых раёнах. Найбольшыя страты — у Наварасійску, — падкрэсліў Кандрацьеў.
Асноўнай мэтай атакі БПЛА быў нафтаналіўны тэрмінал «Шэсхарыс» у порце Наварасійска, напісала (Astrahttps://t.me/astrapress/109043), прааналізаваўшы відэазапісы мясцовых жыхароў. Зыходзячы з кадраў, на аб’екце пачаўся магутны пажар. Украінскі OSINT-канал Dnipro піша, што на «Шэсхарысе» гарыць нафтаналіўны прычал.