Лукашэнка перайшоў на «трохдзёнку»
- 6.04.2026, 7:58
Болей гуляе ў хакей, чым працуе.
Калі судзіць па паведамленнях прэс-службы і публічнай актыўнасці Лукашэнкі, на мінулым тыдні ў яго было ўсяго тры працоўныя дні.
У панядзелак, 30 сакавіка, ён сустрэўся ў Мінску з губернатарам Чукоцкай аўтаномнай акругі.
У сераду, 1 красавіка, правёў нараду з вайскоўцамі па выніках маштабнай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл.
У пятніцу, 3 красавіка, адкрыў новую паліклініку ў Мінску.
У аўторак, чацвер і суботу Лукашэнка або гуляў у хакей, або прысутнічаў на трэніроўках і даваў парады гульцам.
Заўважым, прысарэлы дыктатар не ўпершыню ўладкоўвае сабе доўгія выходныя.