Беларускія ЗВР рэзка абясцэніліся
- 6.04.2026, 9:52
Упершыню пасля 15 месяцаў бесперапыннага росту.
Упершыню за апошнія 15 месяцаў бесперапыннага росту ў Беларусі знізіўся аб’ём залатавалютных рэзерваў.
На гэта звяртае ўвагу ў сваім традыцыйным штотыднёвым аглядзе Еўразійскі банк развіцця, піша «Беларусы і рынак».
Як адзначаецца ў ім, ЗВР Беларусі на пачатак красавіка 2026 года склалі 15,2 млрд долараў, што на 1,1 млрд долараў менш, чым было па выніках студзеня-лютага.
ЗВР знізіліся ўпершыню пасля 15 месяцаў бесперапыннага росту. Асноўнай прычынай стала патанненне золата ў складзе рэзерваў менавіта на 1,1 млрд долараў з-за падзення цэн на 11,8% за сакавік. Карэкцыя была выклікана ўмацаваннем долара на фоне росту даходнасці казначэйскіх аблігацый ЗША.
У той жа час, адзначаюць у ЕАБР, нягледзячы на зніжэнне, рэзервы пакрываюць 3,4 месяца імпарту тавараў і паслуг, што адпавядае міжнароднаму стандарту дастатковасці.