Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі ў красавіцкія і майскія выхадныя
- 6.04.2026, 10:42
Беларусаў чакаюць доўгія выхадныя.
У красавіку беларусаў чакаюць доўгія выхадныя — з 18-га па 21-е і майскія святы. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, як будуць працаваць установы аховы здароўя ў гэтыя дні.
Амбулаторыі, паліклінікі, а таксама паліклінічныя аддзяленні бальніц і РНПЦ, арганізацыі службы крыві, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэкі, арганізацыі медыцынскай тэхнікі будуць працаваць па наступным графіку:
20 красавіка — паводле графіка працы ў суботу;
21 красавіка — паводле графіка працы ў святочны дзень;
25 красавіка — паводле графіка працы ў працоўны дзень;
1 мая — паводле графіка працы ў святочны дзень (з 9:00 да 15:00. — Заўв. рэд.);
9 мая — паводле графіка працы ў дзяржаўнае свята (з 9:00 да 15:00. — Заўв. рэд.).
Бальніцы і РНПЦ будуць працаваць так:
20 красавіка — паводле графіка працы ў працоўны дзень;
21 красавіка — паводле графіка працы ў святочны дзень;
25 красавіка — паводле графіка працы ў суботу;
1 мая — паводле графіка працы ў святочны дзень (з 9:00 да 15:00. — Заўв. рэд.);
9 мая паводле графіка працы ў дзяржаўнае свята (з 9:00 да 15:00. — Заўв. рэд.).
Хуткая і неадкладная дапамога будуць працаваць у рэжыме падвышанай гатоўнасці.