BE RU EN

Ліквідаваны кіраўнік разведкі КВІР

  • 6.04.2026, 11:14

Пра гэта паведамілі самі іранскія сілавікі.

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі паведаміў пра гібель генерал-лейтэнанта Сеіда Маджыда Хадэмі, кіраўніка сваёй разведкі. Паводле звестак ведамства, ён загінуў сёння раніцай у выніку удараў ЗША і Ізраіля.

Хадэмі стаў чарговым высокапастаўленым іранскім вайскоўцам, які загінуў падчас аперацый амерыканскіх і ізраільскіх сіл супраць Ірана.

Раней яго папярэднік, Мухамад Казэмі, быў забіты летам 2025 года падчас папярэдніх ізраільскіх налётаў на краіну.

Апошнія навіны