BE RU EN

BMW хоча захаваць «механіку»

  • 6.04.2026, 12:44

Попыт з боку энтузіястаў усё яшчэ надзвычай высокі.

Нямецкі аўтавытворца BMW не спяшаецца канчаткова адмаўляцца ад механічных скрыняў перадач, нягледзячы на нарастаючы ціск з боку тэхналогій, экалогіі і рынку. У кампаніі прызнаюць, што з інжынернага пункту гледжання «механіка» ўжо саступае «аўтаматам», але попыт з боку энтузіястаў усё яшчэ вялікі, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).

Кіраўнік падраздзялення BMW M Франк ван Меел раней адзначаў, што механічная трансмісія абмяжоўвае патэнцыял рухавіка — у прыватнасці, крутоўны момант, які аўтаматычныя скрыні здольныя перадаваць у поўным аб'ёме. Распрацоўка больш трывалай «механікі» магчымая, але эканамічна нявыгадная пры нізкім попытзе.

Тым не менш BMW шукае спосабы падаўжыць жыццё класічнай скрыні перадач. Паводле слоў віцэ-прэзідэнткі M-падраздзялення па кліентах і продажах Сільвіі Нойбауэр, інжынеры працуюць над рашэннем, якое дазволіць захаваць педаль счаплення нават пры росце магутнасці рухавікоў. Падрабязнасці не раскрываюцца, аднак у кампаніі абяцаюць знайсці кампраміс.

Адным з магчымых варыянтаў можа стаць штучнае абмежаванне магутнасці матора. Такая практыка ўжо прымяняецца. Пры гэтым BMW не плануе адмаўляцца ад бензінавых спартыўных мадэляў. Ужо пацверджаны выпуск новага пакалення M3 з радным шасціцыліндравым рухавіком, які чакаецца ў 2028 годзе і, верагодна, застанецца на рынку да 2030-х гадоў, нягледзячы на развіццё электрычных мадэляў.

Аднак асартымент мадэляў з механічнай скрыняй перадач паступова скарачаецца. У бліжэйшы час вытворчасць родстара Z4 M40i будзе завершана, і ў лінейцы застануцца толькі M2, M3 і M4 з «механікай».

Эксперты адзначаюць, што будучыня механічных скрыняў перадач непэўная. Акрамя зніжэння попыту, на іх лёс уплываюць усё больш жорсткія экалагічныя нормы, большы расход паліва і адаптацыя сучасных сістэм дапамогі кіроўцу пад аўтаматычныя трансмісіі.

У BMW прызнаюць, што шанцы «механікі» скарачаюцца, але цалкам яна пакуль не знікне — прынамсі ў найбліжэйшыя гады.

Апошнія навіны