Колькі каштуе самая дарагая «хрушчоўка» Беларусі?
- 6.04.2026, 14:49
Яе плошча складае 29,7 квадратных метраў.
Звання самай дарагой хрушчоўкі Беларусі можа ўдастоіцца аднапакаёвая кватэра на сталічнай вуліцы Кальварыйскай, якую прадаюць за 114 888 долараў, паведаміла ў сваім канале эксперт па нерухомасці Наталля Літоўская.
Аб'ект знаходзіцца на другім паверсе дома 1961 года пабудовы ў дзвюх хвілінах хады ад станцыі метро «Фрунзенская».
Жыліё вельмі кампактнае. Яго плошча складае 29,7 кв. м, з іх 17,6 кв. м — жылыя.
Кошт «аднушкі» — 337 357 рублёў. Паводле курсу на 6 красавіка адзін кв. м каштуе 3842 долары.