Іран заявіў пра выбухі ў раёне найбуйнейшага ў свеце радовішча газу
- 6.04.2026, 14:56
Яны прагучалі каля нафтахімічнага завода.
У раёне нафтахімічнага прадпрыемства на радовішчы «Паўднёвы Парс» на поўдні Ірана адбылося некалькі выбухаў, перадае агенцтва Fars.
«Некалькі хвілін таму з нафтахімічнага завода «Паўднёвы Парс» у Асалуйе прагучала некалькі выбухаў», — гаворыцца ў паведамленні.
South Pars / North Dome — найбуйнейшае ў свеце радовішча прыроднага газу (газакандэнсатнае), размешчанае ў Персідскім заліве. Яго запасы ацэньваюцца прыкладна ў 51 трлн куб. м газу і 50 млрд барэляў газавага кандэнсату.
Агульная плошча радовішча — каля 9,7 тыс. кв. км, з якіх каля 3,7 тыс. кв. км (участак South Pars ля ўзбярэжжа Ірана паблізу порта Асалуйе) знаходзяцца ў іранскай акваторыі, а прыблізна 6 тыс. кв. км (участак North Dome / North Field) — у тэрытарыяльных водах Катара.