Трамп хацеў узброіць іранцаў, каб справакаваць новае паўстанне
- 6.04.2026, 19:22
Але план праваліўся.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што зброя, якую павінны былі перадаць іранскаму народу, не дайшла да адрасатаў, паколькі яе прысвоілі пасрэднікі.
Пра гэта заявіў Трамп у эфіры Fox News.
«Мы прыслалі крыху зброі. Яна павінна была дастацца іранскаму народу. Ведаеце, што адбылося? Тыя, праз каго мы яе адправілі, пакінулі яе сабе», — падкрэсліў Трамп.
Ён дадаў, што ў лютасці з-за зрыву гэтага плана і прыгразіў датычным жорсткімі наступствамі.
«Я вельмі злы на пэўную групу людзей, і яны заплацяць за гэта высокую цану», — дадаў амерыканскі лідар.
Асобна Трамп выказаў меркаванне, што атрыманне зброі магло б хутка змяніць сітуацыю ўнутры Ірана. Паводле яго слоў, пасля гэтага іранскі народ пачаў бы супраціўляцца.
«Каб у іх была зброя, Іран здаўся б за дзве секунды», — падсумаваў ён.