У Варонежскай вобласці дроны атакавалі адзін з найбуйнейшых хімзаводаў РФ
- 7.04.2026, 5:23
Пачаўся пажар.
Увечары 6 красавіка ў Расашы Варонежскай вобласці дроны атакавалі завод АО «Минудобрения», які з’яўляецца адным з найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў.
Пра гэта паведамляе Astra, апублікаваўшы адпаведныя відэа.
Аналітыкі, спасылаючыся на відэа відавочцаў, мяркуюць, што загарэўся дах склада гатовай прадукцыі.
Завод «Минудобрения» — адно з найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў Варонежскай вобласці. Ён знаходзіцца пад кіраваннем структуры АО «Росхим». Раней у СМІ актыў звязвалі з бізнесменам Аркадзем Ратэнбергам, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.
Паводле даных з адкрытых крыніц, магутнасці завода дазваляюць вырабляць больш за 550 тысяч тон аміячнай селітры і да 1,2 мільёна тон нітраамофаскі ў год. Аміячная селітра, у прыватнасці, можа выкарыстоўвацца ў вытворчасці выбуховых рэчываў, удакладняе Astra.