BE RU EN

ЗСУ шведскімі ракетамі паразілі бурыльную ўстаноўку, дзе засеў спецназ РФ

  • 7.04.2026, 8:15

Відэафакт.

У ноч на 6 красавіка Ваенна-марскія сілы Украіны паспяхова атакавалі бурыльную ўстаноўку «Сіваш» у Чорным моры, якую выкарыстоўвалі Узброеныя сілы РФ. Удар быў нанесены, меркавана, ракетамі RBS-15.

Кадры атакі былі апублікаваныя у афіцыйным акаўнце ВМС Украіны. Мэтай атакі сталі падраздзяленні Узброеных Сіл РФ, якія размясціліся на бурыльнай устаноўцы.

Удар, як адзначылі ў ВМС, «істотна аслабіў пазіцыі» Расіі ў Чорным моры.

«Вораг выкарыстоўваў платформу як базу для размяшчэння абсталявання для сачэння і рэтрансляцыі сувязі, сродкаў РЭБ і СПА блізкага дзеяння. Гэта давала яму магчымасць выяўляць рух украінскіх Сіл абароны ў напрамку Крыму, што стварала “буферную зону” для абароны паўвострава і караблёў ЧФ», — распавялі ў ВМС.

Апошнія навіны