«Яе б туды пасадзіць»
- 7.04.2026, 8:53
Беларусы абурыліся з-за ўчынку жыхаркі Віцебска, якая пакінула сабаку ў камеры захоўвання.
Гаспадыня пакінула сабаку прама ў камеры захоўвання крамы. Відэа як доказ апублікавала ў сваім TikTok абаронца жывёл Таццяна Шэўчык.
У роліку працягласцю 9 секунд відаць, як жанчына спакойна падыходзіць да яшчыкаў, дастае ключ і адкрывае дзверцу. А адтуль выбягае маленькая сабачка.
«Без каментарыяў…», — не змагла падабраць слоў Таццяна.
Сцвярджаецца, што відэа было знята ў Віцебску, у краме «Мясная лавка». Разам з тым у каментарыях напісалі, што ролік зняла не сама абаронца жывёл. Яна паставіла лайк пад гэтым паведамленнем.
Большасць карыстальнікаў у каментарыях падтрымалі абурэнне Таццяны, некаторыя прапаноўвалі саму гаспадыню гадаванца пасадзіць у такі ж яшчык.