Расійскі фрэгат «Адмірал Макароў» будзе складана аднавіць
- 7.04.2026, 11:25
Карабель фактычна заблакаваны ў бухце.
Сілы абароны Украіны паразілі расійскі фрэгат «Адмірал Макароў» і такім чынам украінскія абаронцы «дабіваюць апошнія адзінкі» Чарнаморскага флоту РФ. Пра гэта распавёў Павел Нарожны, заснавальнік дабрачыннай арганізацыі «Рэактыўная пошта», ваенны эксперт, у эфіры Radio NV.
«Гэты адзін няшчасны карабель быў запёрты ў бухце за гэтымі бонавымі загародамі, за міннымі загародамі. Яны вельмі баяліся марскіх дронаў, а да іх прыляцеў паветраны дрон з даволі вялікай баегалоўкай. Гэта, па ідэі, быў Fire Point са 105-кілаграмовай баегалоўкай. І ён трапіў дакладна ў сістэму запуску ракет», – сказаў Нарожны.
Ён дадаў, што аднавіць гэтую частку карабля ў цэлым вельмі складана. А ўлічваючы, што судна знаходзіцца ў порце Наварасійска, дзе няма магутнасцей для падобных рамонтных прац, то шанцы на аднаўленне карабля «блізкія да нуля».
«І гэта для нас вельмі добрая навіна. Таму што ракеты «Калібр» вораг здольны вырабляць, а запускаць іх у Чорным моры ўжо няма з чаго. Ракеты «Калібр» — гэта не толькі марскі запуск. Іх можна запускаць і з наземнай платформы, і нават тэарэтычна паветраным пускам. Але ўсё ж такі пакуль пускаў з зямлі не фіксавалася, і тым больш пускаў з паветра не фіксавалася», – дадаў Нарожны.