BE RU EN

Што адбываецца з курсамі валют

  • 7.04.2026, 12:48

Долар і еўра працягваюць рухацца ў адным тандэме.

Долар і еўра працягваюць рухацца у адным тандэме, і пакуль ён вядзе іх кошт уніз. Расійскі рубель на гэтым фоне ўмацоўваецца, а юань таксама выбраў рух уніз. Біткойн за апошнія суткі патаннеў, цяпер знаходзіцца паблізу адзнакі ў $68 659.

Долар патаннеў на 0,31 капейкі і каштуе 2,9210 рубля.

Еўра знізіўся на 0,93 капейкі і каштуе 3,36 рубля.

Сотня расійскіх рублёў вырасла на 0,29 капейкі і каштуе 3,7378 рубля.

Дзясятак юаняў патаннеў на 0,99 капейкі і каштуе 4,2677 рубля.

Учора долар патаннеў на 1,23 капейкі і каштаваў 2,9241 рубля, еўра патаннеў на 1,26 капейкі і каштаваў 3,3693 рубля. Сотня расійскіх рублёў падаражэла на 1,70 капейкі і каштавала 3,7349 рубля, а дзясятак юаняў патаннеў на 2,94 капейкі і каштаваў 4,2776 рубля.

Апошнія навіны