Расія скінула 17 авіябомбаў на свае і акупаваныя тэрыторыі
- 7.04.2026, 15:22
Улады РФ спрабуюць хаваць такія факты.
На працягу 2026 года на рэгіёны Расіі і акупаваныя ёю тэрыторыі Украіны «нештатна сышлі» 17 расійскіх авіябомбаў.
Пра гэта ў аўторак, 7 красавіка, піша расійскі Telegram-канал Astra на падставе аналізу дадзеных, атрыманых ад крыніц.
Паводле даных журналістаў, 7 сакавіка ФАБ-500 «нештатна сышла» ў раёне хутара Стрэльнікаў Якаўлеўскага раёна Белгарадскай вобласці РФ. Такім чынам, сёлета на тэрыторыі РФ і на акупаваныя ёю тэрыторыі Украіны ўжо ўпалі прынамсі 17 расійскіх ФАБ, канстатуецца ў публікацыі.
На працягу 2025 года было зафіксавана не менш за 143 такія выпадкі. У 2024 годзе Расія ўпусціла на сваю або на акупаваныя тэрыторыі Украіны мінімум 165 ФАБ.
«Улады РФ спрабуюць хаваць такія факты, а калі сярод пацярпелых ад падзення расійскіх авіябомбаў аказваюцца мірныя жыхары — паведамляюць, што прычына нібыта ў атаках ЗСУ», — падкрэслівае Astra.
Журналісты таксама адзначылі, што ў студзені 2026 года блізкі да Паветрана-касмічных сіл РФ Z-канал Fighterbomber прызнаў, што расійскія авіябомбы рэгулярна падаюць у межах расійскага Белгарада.