Авіяцыя Ізраіля нанесла ўдар па буйным НПЗ у Іране
- 7.04.2026, 16:20
Завод вырабляў матэрыялы для балістычных ракет.
Армія абароны Ізраіля заявіла, што нанесла ўдар па яшчэ адным іранскім нафтахімічным аб’екце – заводу недалёка ад Шыраза на поўдні Ірана.
Прадпрыемства выкарыстоўвалася для вытворчасці не толькі бензіну, але і матэрыялаў для выбуховых рэчываў і балістычных ракет.
У прэс-службе ЦАХАЛ падкрэслілі, што завод — адзін з нямногіх падобных аб’ектаў, што засталіся на тэрыторыі Ірана.