Украінскія дроны паразілі буйны расійскі нафтавы тэрмінал на Балтыцы
- 7.04.2026, 17:36
Аб’ект з’яўляецца важным элементам экспартнай інфраструктуры нафтапрадуктаў.
У выніку атакі Сіл абароны Украіны 7 красавіка быў паражаны нафтавы тэрмінал «Усць-Луга Ойл» у Ленінградскай вобласці РФ, паведамляе Генштаб Узброеных Сіл Украіны.
«Папярэдне пацверджана паражэнне трох рэзервуараў, якія належаць прадпрыемству «Транснефть-Балтыка». Згаданы аб’ект з’яўляецца важным элементам экспартнай інфраструктуры нафтапрадуктаў РФ, сродкі ад функцыянавання якой ідуць на працяг узброенай агрэсіі супраць Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.
Маштабы нанесенай шкоды ўдакладняюцца.
Асобна ўдакладнены вынікі паражэнняў ад 5 красавіка.
У прыватнасці, у выніку паражэння порта «Транснефть-Порт Приморск» пашкоджаны тры рэзервуары тыпу РВСП-20000 з наступным узгараннем нафтапрадуктаў. РВСП-20000 — рэзервуар аб’ёмам 20 000 м³. Гэта тыповая канструкцыя, якую выкарыстоўваюць для доўгатэрміновага захоўвання нафты, нафтапрадуктаў і іншых лёгкаўзгаральных вадкасцей.
Таксама ўдакладнена, што пры паражэнні 5 красавіка ў ТАА «Лукойл-Ніжагароднефтэаргсінтэз» пашкоджаны элементы установак першаснай перапрацоўкі сырой нафты АВТ-6 і АВТ-1, а таксама ўстаноўкі 19/6, якая задзейнічана ў вытворчасці нафтавых бітумаў.