Расіянін у Беларусі сем разоў парушыў ПДР за адну паездку
- 7.04.2026, 17:59
Паездка абышлася ў 1395 рублёў штрафаў.
За адну паездку па трасе ў Беларусі грамадзянін Расіі сем разоў трапіў у аб'ектывы камер відэаназірання. Асноўныя парушэнні датычыліся выканання хуткаснага рэжыму, паведамілі у ДАІ.
Камеры зафіксавалі хуткасць пазадарожніка, на якім ехаў расіянін, у 91–109 кіламетраў у гадзіну там, дзе знакі абмяжоўвалі яе 60 кіламетрамі ў гадзіну.
Сума штрафаў, якую давядзецца заплаціць грамадзяніну суседняй краіны, склала 1395 рублёў.