У Кемераўскай вобласці таямніча знік 23‑гадовы «герой Расіі»
- 7.04.2026, 19:32
Што вядома.
У расійскай Кемераўскай вобласці ўжо чацвёртыя суткі шукаюць 23‑гадовага ўдзельніка вайны з Украінай і ўладальніка званнЯ «Герой Расіі» Аляксея Асылханава, які бясследна знік па дарозе на працу, піша Baza.
Паведамляецца, што Асылханаў жыў у горадзе Юрга і пасля вайсковай службы працаваў у тэхнікуме агратэхналогій і сэрвісу. У дзень знікнення ён пайшоў на працу, але ўвечары перастаў выходзіць на сувязь.
Да пошукаў далучыліся паліцыя і валанцёры. Звычайна мужчына карыстаўся ўласным аўтамабілем, але ў гэты дзень, паводле папярэдняй інфармацыі, ён мог сесці ў машыну да невядомага чалавека — гэтыя звесткі цяпер правяраюць сілавікі.
Асылханаў быў разведчыкам-аператарам беспілотнікаў у дэсантным палку і атрымаў узнагароду за ўдзел у баявых дзеяннях супраць Украіны. Ён быў цяжка паранены пасля атакі беспілотніка і ў выніку яму ампутавалі нагу.