Нацбанк выпусціць новую манету
- 7.04.2026, 20:12
Яна прысвечана заводу.
Нацыянальны банк Беларусі вырашыў парадаваць калекцыянераў. Як паведамілі ў прэс-службе фінансавай установы, зусім хутка з’явяцца яшчэ дзве ўнікальныя манеты наміналам 20 і 1.
«Паляванне» на іх можна пачынаць з 22 красавіка.
Вось што з гэтай нагоды расказалі ў самім банку:
«Нацбанк уводзіць у абарачэнне манеты «Мінскі трактарны завод. 80 гадоў» – першыя памятныя манеты, адчаканеныя на гомельскім «Крышталі».
Вядомыя і некаторыя падрабязнасці. Так, на аверсе размешчаны герб Беларусі і пазначаны намінал. На рэверсе – трактар і надпісы «80 BELARUS 1946–2026» і «МІНСКІ ТРАКТАРНЫ ЗАВОД».
Нагадаем, калекцыйныя манеты – законны плацежны сродак, яны абавязковыя да прыёму пры любых плацяжах.