WP: Хегсет падманвае Трампа пра вайну з Іранам
- 7.04.2026, 21:14
Чыноўнікі Пентагона занепакоеныя сітуацыяй.
Міністр вайны ЗША Піт Хегсет паведамляе прэзідэнту Дональду Трампу недакладную інфармацыю наконт вайны з Іранам, паведамляе The Washington Post са спасылкай на крыніцы.
«Піт кажа прэзідэнту няпраўду. У выніку прэзідэнт распаўсюджвае інфармацыю, што ўводзіць у зман», — сказаў суразмоўца выдання.
Чыноўнікі Пентагона занепакоеныя сітуацыяй, прычым найперш не заявамі міністра пра перавагу ЗША ў небе Ірана, а яго словамі пра паспяховае знішчэнне іранскіх ракет і дронаў. У сакавіку Хегсет заявіў на брыфінгу, што ўзбраенне Ірана «ў пераважнай большасці выпадкаў знішчаецца».
Аднак разведка ЗША прыйшла да высновы, што больш за палову ракетных установак Ірана дагэтуль цэлыя, у арсенале застаюцца тысячы ўдарных беспілотнікаў.
Пентагон назваў публікацыю WP «хлуснёй і прапагандай»