BE RU EN

На Брэсцчыне тушылі люты пажар ля храма

  • 7.04.2026, 23:31

Полымя пагражала 400-гадоваму касцёлу.

У Ружанах на Брэсцчыне 7 красавіка адбыўся пажар ля касцёла. Там займеўся аб’ёмны штабель дроў — відэа барацьбы з вялікім полымем апублікавала МНС.

Пажар штабеля дроў адбыўся ў гарпасёлку Ружаны Пружанскага раёна. Судзячы з відэа, там разгарэлася вялікае полымя.

«На момант прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС гарэлі дровы на тэрыторыі кацельні, узнікла пагроза распаўсюджвання агню на бліжэйшыя пабудовы, у тым ліку на размешчаны непадалёк касцёл», — паведамілі ў МНС.

У выніку выратавальнікі «аператыўна спынілі распаўсюджванне агню і ліквідавалі пажар» з выкарыстаннем шасці аўтамабіляў.

Ніхто не пацярпеў. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Ружанскі касцёл Святой Тройцы — помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1615—1617 гадах. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі.

Апошнія навіны