Клоўнада ад Крамля
- Аляксей Копыцька
- 8.04.2026, 8:04
Адна з груповак у расійскай уладзе ўкусіла ўвесь пуцінскі рэжым за калена.
Наступіла ноч, узыйшоў Месяц, і ў краіне дурняў закіпела праца. Не ведаю, чаму, але менавіта гэтая фраза з раніцы круцілася ў галаве, калі чытаў расійскія навіны.
1. Праз дзве тыдні пасля пачатку актыўных візітаў добрых дронаў на Балтыку, калі ўжо ўсё часова дагарэла, прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава сказала, што Расія «папярэдзіла» краіны Балтыі: маўляў, будзеце прапускаць украінскія дроны — атрымаеце адказ.
Тыдзень таму на тую ж тэму разважаў Дзмітрый Пяскоў. Але яксьці не наўпрост. Нібыта і праблему закрануў, але засталася недасказанасць — дык балтыйцы садзейнічалі Украіне ці не? Ці гэта папярэджанне, каб і не сунуліся садзейнічаць?
Гэта адбылося ўжо пасля таго, як схлынула прапагандысцкая хваля інсінуацый у медыя, і пасля афіцыйных абвяржэнняў уладаў краін Балтыі. І ёсць даныя аб’ектыўнага кантролю, што абвяргаюць хлусню Крамля.
Таму наскок расіян быў вялы. Пытанне — навошта тады?
Відаць, атакі на Прыморск і Усць-Лугу аказаліся настолькі балючымі, што трэба было каналізаваць негатыў за беспаможнасць расійскай улады. Вырашылі ціхенька падштурхнуць у бок балтыйскіх суседзяў. Ціхенька — бо турбапатрыёты цікавяцца: а чаму толькі папярэджанне?! Чаму не адразу «арэшнікам»?!
І адразу ж другое пытанне: а хто садзейнічаў начной атацы на «Шэсхарыс» у Наварасійску? Вераломны кубанскі рэжым? Чаму б Маскве не атакаваць Краснадарскі край, які прадастаўляе сваю паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў? Упэўнены, гэта плённая ідэя.
2. З Наварасійскам яшчэ смешней.
Інтэрнэт забіты відэа з лакалізацыяй пажараў. Нават самыя ўпартыя з дарагіх расіян могуць убачыць, дзе і што гарыць. Гарыць «Шэсхарыс», без варыянтаў.
Раптам Мінобороны РФ выходзіць з заявай: Украіна атаквала аб’екты Каспійскага трубаправоднага кансорцыума (КТК)! Пашкоджаны трубаправод і зліўна-наліўны прычал! Загарэліся чатыры рэзервуары з нафтапрадуктамі!!!
Каб здарылася хоць нешта з пералічанага, з раніцы ўжо разгарэлася б міжкантынентальная істэрыка. Чатыры палаючыя рэзервуары — гэта пажар, як у Усць-Лузе і Прыморску.
Увесь дзень ва ўсіх СМІ плакаў бы міністр энергетыкі Казахстана і іншыя афіцыйныя асобы. Італьянскі пасол крамсаў бы спагецці на Банкавай. Побач пакутавалі б прадстаўнікі Германіі, Францыі і Брытаніі…
Нічога гэтага няма.
Наадварот. Мінэнерга Казахстана (якое, відавочна, задзяўблі пытаннямі пасля хлусні Мінобороны РФ) размясціла стрыманую заяву: маніторым сітуацыю, «прыём і транспартаванне казахстанскай сыравіны па сістэме магістральных нафтаправодаў ажыццяўляюцца ў штатным працоўным рэжыме. Выкананне экспартных планаў ідзе паводле графіка». Карацей, ідзіце ўсе ў сад.
Заява пра ўдар па КТК больш за ўсё здзівіла сам КТК. На сайце кансорцыума ад спуду размясцілі навіну пра перадачу спецтэхнікі і транспарту дзяржаўным установам Астраханскай вобласці. Больш за дзень — ніякіх паведамленняў. А ўжо яны мусілі б заўважыць.
Напрошваецца — навошта расіяне так адкрыта хлусяць?
Ёсць два тлумачэнні.
Галоўнае. Гэта прамая пагроза Крамля еўрапейцам, амерыканцам і Казахстану. Расія пагражае атакаваць КТК (як яна ўжо рабіла не раз!). Расіяне сумленна распавялі, як і што будзе. Каб узмацніць просьбы да Украіны аб змякчэнні пазіцыі адносна расійскіх вуглевадародаў.
Дапаможнае. Паглядзіце раскошнае відэа «адбіцця атакі» расійскай ППА ў Наварасійску. Мала таго, што яны паліваюць агнём праз затоку размешчаныя на другім беразе жылыя кварталы. Гэта ўжо справа звыклая.
Я больш чым упэўнены: бязладнай стральбой расійскія вайскоўцы (яны ж пачынаюць сустракаць БПЛА не ў затоцы, а заходней, дзе якраз размешчаныя аб’екты КТК) пашкодзілі нешта з аб’ектаў Кансорцыума. І менеджмент КТК (а, магчыма, і Казахстан) нешта непрыемнае сказаў расіянам. І яны вырашылі заадно перавесці стрэлкі. Маўляў, гэта ўсё не мы! Таму і нахлусілі прыгажэй, з «пажарамі рэзервуараў».
3. Але ўся гэтая клоўнада меркне на фоне пакут з інтэрнэтам у РФ.
Адна з груповак у расійскай уладзе (Кірыенка) ўкусіла ўвесь пуцінскі рэжым за калена. Ладкуючы суверэнны чабурнет і замаруджваючы Telegram, яны здолелі не толькі пакласці саму сетку, але і пахістаць расійскія банкі.
Па-першае, блакіроўка інтэрнэту выклікала неапісальную захопленасць менавіта ў той катэгорыі насельніцтва, якая не пакутавала ад вайны ўвесь гэты час. А менавіта — у жыхароў вялікіх гарадоў, з Масквой уключна.
Згаданыя грамадзяне цяпер мечуцца з пытаннем — а што наогул адбываецца? Як гэта — вайна? Якая вайна? З кім? З Украінай? Дагэтуль??? Дык мы ж яе, нібыта, перамаглі гадоў восем таму… Ці гэта нейкая новая вайна?
Увогуле, лепшага спосабу выкавырнуць гэтую аўдыторыю з іх утульнага светку цяжка ўявіць.
Па-другое, рэзка скарацілася колькасць транзакцый, бізнес і тыя ж банкі панеслі прамыя матэрыяльныя страты. Не заплачаныя падаткі. Не ўсё будзе кампенсавана адкладзеным попытам. Шэраг анлайн-сэрвісаў проста падкасіла.
Па-трэцяе, паколькі ўлады загубілі сетку і (часова) банкі (г.зн., нельга было разлічыцца картай), мудры расійскі народ кінуўся здымаць грошы з рахункаў і складаць кэш у панчохі.
Пакуль гэта яшчэ не набыло форму лавіны, але працэс прыкметны. Банкі занепакоеныя, урад нервуецца.
Але тут цяжка не пагадзіцца з дзеяннямі расіян. Улічваючы тэндэнцыю і звычкі расійскай улады, якая перакладае ўсе выдаткі на падданых, трэба тэрмінова здымаць усе грошы з банкаў.
Бо ў нейкі момант доступ знікне. Асабліва — калі стабілізуецца рынак нафты. Адключэнне сеткі без фармальнай блакіроўкі картак ужо апрабавана. І ў дадзеным выпадку ніякіх канцоў не знойдзеш…
Аляксей Копыцька, Telegram