Поўнае фіяска «Раскасмаса»
- Аляксандр Невзораў
- 8.04.2026, 8:33
Цяпер Расія — поўны касмічны імпотэнт.
Практычны, а асабліва пілотаваны «касмас», — гэта пакуль што мілая, але забаўка. Аднак менавіта ён на гэты момант з’яўляецца галоўным індыкатарам развіцця дзяржаў.
Краіны, як какеткі — брыльянтамі, хваляцца складанасцю і веліччу сваіх касмічных місій. І індусы, і кітайцы, і японцы хваляцца мяккімі пасадкамі на Месяц, «Хабламі», «Чандрамі» і марсаходамі.
А Расія толькі шыпіць з-пад свайго праваслаўнага карча. У «касмічным» сэнсе гэтага слова яе проста не існуе. Бясконцая паразітацыя на Белцы, Стралцы, Гагарыне і іншых артэфактах 65-гадовай даўніны даўно сябе вычарпала.
Цяпер Расія — поўны касмічны імпотэнт з ракетамі на «палову шостай».
Таму расійскія СМІ скупа, змрочна і не надта ахвотна паведамляюць пра трыумфальны (пакуль што) амерыканскі праект «Артэміда-2».
Каб хаця б неяк суцешыцца, фантазёры «Раскасмаса» штогод пякуць прасфоры для першага прычасця вацаркоўленых марсіянаў, лунатыкаў, а таксама насельнікаў Венеры.
РПЦ абяцае пастве, што як толькі рускія змогуць даляцець да гэтых планет — іх жыхарам забароняць аборты, навучаць зямным паклонам і пляценню лапцей.
Аляксандр Невзораў, Telegram