Астранаўты «Артэміс II» паказалі захапляльныя здымкі
- 8.04.2026, 9:42
Заход Зямлі і сонечнае зацменне.
Астранаўты місіі «Артэміс II» апублікавалі першыя здымкі адваротнага боку Месяца, зробленыя падчас аблёту спадарожніка Зямлі.
Экіпаж выкарыстаў некалькі камер і зрабіў тысячы фотаздымкаў. Ужо апублікаваныя кадры паказваюць участкі паверхні Месяца, якія раней чалавек не назіраў. На іх бачныя вялікія ўдарныя кратары, старажытныя лавовыя патокі і расколіны ў месяцовай кары.
Апроч таго, астранаўты зафіксавалі рэдкія касмічныя з’явы. Сярод іх — сонечнае зацменне, назіранае з космасу, а таксама «усход» і «заход» Зямлі над месяцовым гарызонтам.
Падчас пралёту экіпаж таксама паведаміў пра шэсць успышак на паверхні Месяца, якія, меркавана, былі выкліканыя падзеннем метэорных часцінак.