У Беларусі забаранілі прадаваць расійскія БАДы
- 8.04.2026, 10:01
Іх прызналі небяспечнымі.
У Беларусі забаранілі ўвазіць, захоўваць і прадаваць тры біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы расійскай кампаніі «Эвалар». Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, гэта звязана з лішкам вітаміну D3 у прадукцыі.
Гаворка ідзе пра біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы «Вітамін D3 форте/ Vitamin D3 forte», «Вітамін D3 максімум 2000 МЕ Эвалар» і «Вітамін D3 2000 МЕ Эвалар».
Падчас санітарнага нагляду ўстаноўлена, што ўтрыманне вітаміну D3 у сутачнай дозе гэтых БАДаў у 2–3 разы перавышае норму.