BE RU EN

ГУР паразіла дронамі апошні чыгуначны паром РФ у Керчы

  • 8.04.2026, 13:23

Фотафакт.

Ваенныя Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны ў ноч на 6 красавіка паразілі дронамі расійскі чыгуначны паром у Керчанскай пратоке — «Славянин», гаворыцца ў паведамленні ГУР у сераду, 8 красавіка.

Паводле звестак разведкі, гэта быў апошні чыгуначны паром РФ, які заставаўся на плаву ў часова акупаванай Керчы ў Крыме. У выніку атакі судна выведзена з ладу, паведамляе ГУР.

«Славянин» перавозіў гаруча-змазачныя матэрыялы, узбраенне, ваенную тэхніку і боепрыпасы ў захоплены расіянамі Крым.

Апошнія навіны