Расіянка прыляцела ў Мінск і заявіла пра «недахоп шыку»
- 8.04.2026, 14:17
Адказ беларусаў не прымусіў сябе чакаць.
Прыляцела ў Мінск. Здаецца, гораду не хапала крыху сталічнага шыку, таму вырашыла ўпрыгожыць сабою Беларусь, — напісала acquaezucchero92. — Ну што, беларусы, гатовыя да такога ўзроўню эстэтыкі на вашых вуліцах? Ці я занадта для гэтага горада?»
У адказ беларусы прапанавалі госці з Расіі пакаштаваць бабруйскі зефір Nano Fit без цукру. Для тых, хто не ў курсе, гэты зефір, паводле водгукаў карыстальнікаў Трэдса, выклікае дыярэю, піша «Салідарнасць».
Уся гэтая гісторыя нагадвае ўкраінскі анекдот:
— Навошта ты п'еш гэтую брудную ваду з возера, сюды лайно з усяго сяла збіраецца!
— Можна па-руску, я вас не разумею?
— Я кажу: двума рукамі чарпай!