«Нават з бульбай умудраюцца зганьбіцца»
- 8.04.2026, 16:54
Мінскі гіпермаркет здзівіў пакупнікоў.
Адзін з наведвальнікаў сталічнай крамы «Green» пад нікам ivan.s.karp апублікаваў фота бульбы, якую знайшоў на прылаўках — адзінай, якую ўдалося адшукаць. Паводле цэнніка, яна павінна была быць «мытаю» і «фасаванай», але ў скрыні ляжалі пазелянелыя брудныя клубні.
«Крамы сеткі «Green» ганьбяць Беларусь, — напісаў ён. — Я б наогул гэта дыверсіяй назваў. І мыты, і фасаваны, ага. У лупіну фасаваны, напэўна, а памыты ранішняй расой. Прыкол у тым, што іншай бульбы ў краме няма. А гэта, на хвіліначку, тыпу «элітны» раён каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Нават на бульбе зганьбіцца ўмудраюцца».
Каментатары падтрымалі аўтара допісу. Сайт Charter97.org прыводзіць тыповыя адказы:
— Там амаль уся бульба зялёная, значыць, захоўвалася няправільна. Ужываць такую ў ежу нават небяспечна. Можна даслаць фота ў санстанцыю, у краме за гэта сур'ёзна пакараюць.
— Раней гэта была нядрэнная крама, але сёння, як паказвае практыка, яе лепш абыходзіць бокам. Нядаўна там быў і сёння адвязу два тавары на вяртанне.
— Толькі што з «Green» у «Скале», эмоцыі тыя ж самыя. Агароднінны аддзел — проста абняць і плакаць.
— Нават на бульбу злосць бярэ — уся пазялянела.