Новы канал СТВ зноў выдалілі з YouTube
- 8.04.2026, 14:33
Спроба замяніць заблакаваны канал правалілася.
YouTube заблакаваў новы канал Сталічнага тэлебачання — CTVPLUS. У паведамленні СТВ гаворыцца, што новы канал нібыта выдалены з YouTube з-за санкцый. Пры гэтым адзначаецца, што ні Сталічнае тэлебачанне, ні яго кіраўніцтва не знаходзяцца пад санкцыямі.
«Пасля выдалення 3 красавіка YouTube-канала CTVBY з-за санкцый новы канал пачаў набіраць прагляды і аўдыторыю», — наракае прэс-служба і называе гэта «чарговым прыкладам заходняй палітыкі ў дачыненні да свабоды слова».
Нагадаем, 3 красавіка з YouTube выдалілі каналы БелТА, СТВ і АНТ. Прычыны блакіроўкі дакладна невядомыя.