BE RU EN

«Прымушаюць працаваць за ежу»: беларуса маглі выкрасці і завезці ў рабства ў Расію

  • 8.04.2026, 15:16

І гэта не адзінкавы выпадак.

Жыхар Пухавіцкага раёна пад нікам spiegel_by расказаў у Threads пра тое, што адбылося з яго сваяком Іванам Жуком, якога лічылі прапалым без вестак.

«На тэрыторыі Беларусі беспакарана выкрадаюць людзей, — піша ён. — На фота — мой родзіч. Жыве ў вёсцы адзін. Ужо не першы раз, паводле слоў нешматлікіх жыхароў, прыязджаюць ці то цыгане, ці то каўказцы, проста адлоўліваюць адзінокіх людзей і вывозяць у РФ у рабства. Прымушаюць працаваць за ежу. У мінулым годзе было тое самае. Адпрацоўваюць сезон і выкідваюць на зіму за вароты, людзі без грошай на папутках дабіраюцца дадому».

Паводле слоў мясцовых жыхароў, сваяка аўтара паста «злавілі, запхнулі ў машыну і вывезлі». Родныя напісалі заяву ў міліцыю, але праз тыдзень атрымалі фота з заявай пра тое, што Іван не выкрадзены, а «знаходзіцца на заробках» у Расіі.

Аўтар паста лічыць, што здымак зроблены пад прымусам, бо ў яго сваяка была праца ў Беларусі, і ён звяртаўся па дапамогу ў міліцыю.

Некаторыя каментатары падкрэслілі, што падобны выпадак — не адзінкавы, і прывялі прыклады:

— Такіх гісторый, насамрэч, многа. Праўда, у асноўным выкраданне было пасля таго, як чалавека падманным чынам з прапановай працы выманівалі ў РФ.

— У Гродне чула ад знаёмых пра такія выпадкі. Там быў выпіваючы (уточняю, каб разумелі, што яны выбіраюць прыблізна такіх людзей, якіх у далейшым не будуць шукаць) чалавек без працы, прыехалі, паабяцалі працу і забралі. Пасля гэтага пра чалавека нічога не было чуваць, родная маці не магла звязацца. Дзікунства нейкае. З гэтым дакладна трэба разбірацца.

Апошнія навіны