BE RU EN

Першыя судны прайшлі праз Армузскі праліў пасля абвяшчэння пра спыненне агню

  • 8.04.2026, 17:36

Сотні караблёў чакаюць магчымасці выхаду з Персідскага заліва.

Першыя судны 8 красавіка перасеклі Армузскі праліў пасля абвяшчэння часовага спынення агню паміж ЗША і Іранам. Пра гэта паведаміў сэрвіс адсочвання марскога руху MarineTraffic.

Грэцкі сухагруз NJ Earth прайшоў праз праліў а 08:44 UTC (10:44 па Мінску) і выйшаў у Аманскі заліў. Судна Daytona Beach пад сцягам Ліберыі пакінула порт Бандар-Абас і прайшло праз праліў транзітам а 06:59 UTC (08:59 па Мінску).

Цяпер у акваторыі Персідскага заліва знаходзяцца сотні суднаў, у тым ліку 426 танкераў і больш за 50 газавозаў.

8 красавіка ЗША і Іран дамовіліся пра двухтыднёвае спыненне агню. Міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы заявіў, што на гэты перыяд праліў будзе адкрыты для суднаходства. «Будзе магчымы бяспечны праход праз Армузскі праліў пры каардынацыі з узброенымі сіламі Ірана і з улікам тэхнічных абмежаванняў», – адзначыў ён.

Апошнія навіны