BE RU EN

Вугорская MOL набыла ў ЗША нафту на $500 млн

  • 8.04.2026, 21:21

Здзелку ўзгаднілі пасля візіту Джэй Дзі Вэнса ў Вугоршчыну.

Вугорская энергетычная кампанія MOL набыла сырую нафту на суму $500 млн у амерыканскіх кампаній. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома, перадае Reuters. Такую здзелку ўзгаднілі пасля візіту віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса у Вугоршчыну.

ЗША і Вугоршчына таксама заключылі пагадненні ў сферы ядзернай энергетыкі. Краіны будуць супрацоўнічаць па малых мадульных рэактарах. Паводле пагаднення ў Вугоршчыне могуць пабудаваць да 10 такіх рэактараў з патэнцыйнай вартасцю $20 млрд. Бакі таксама падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні адносна закупкі ў амерыканскай кампаніі Westinghouse ядзернага паліва для АЭС «Пакш-1» на ўвесь перыяд яе эксплуатацыі. АЭС была пабудавана расійскімі спецыялістамі, а паліва для яе пастаўляла структура «Расатама».

Вугоршчына пачала перамовы з амерыканскай кампаніяй Westinghouse аб пастаўках паліва на «Пакш-1» у лістападзе 2025 года. Кіраўнік МЗС Вугоршчыны Петер Сіярта адзначаў, што Вугоршчына не збіраецца адмаўляцца ад паліва, якое пастаўляе «Расатам». Закупкі амерыканскага паліва дапамогуць краіне ўмацаваць энергетычны суверэнітэт ва ўмовах санкцый ЕС супраць расійскай дзяржаўнай карпарацыі.

Апошнія навіны