Беспілотнікі ЗСУ атакавалі нафтаперапамповачную станцыю ў Краснадарскім краі
- 9.04.2026, 9:54
Узнік пажар.
У ноч на чацвер, 9 красавіка, беспілотнікі атакавалі нафтаперапамповачную станцыю «Крымская» ў Краснадарскім краі.
Пра гэта паведамляе расійскае выданне Astra.
Адзначаецца, што ўначы ў горадзе Крымск прагрымела серыя выбухаў. Губернатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў пазней паведаміў пра аднаго загінулага і пажар на тэрыторыі прадпрыемства.
Паводле даных OSINT-аналізу выдання, пад атакай апынулася «Крымская лінейная вытворча-дыспетчарская станцыя» (ЛПДС). Гэта аб’ект нафтаправоднай інфраструктуры, які ўваходзіць у сістэму магістральных трубаправодаў. У выніку ўдару ўспыхнула падстанцыя ПС 110 кВ «Крымская» НПС.