Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ за «Вашынгтон»
- 9.04.2026, 8:06
Разам з братам яны адзначыліся выніковай перадачай.
19‑гадовы беларускі форвард Ілля Протас згуляў у матчы за «Вашынгтон» у адным звяне са сваім братам Аляксеем і стаў 19‑м беларусам, які згуляў у НХЛ.
«Вашынгтон Кэпіталз» у гасцях здабыў упэўненую перамогу над «Таронта Мэйпл Ліфс» з лікам 4:0.
Ілля і Аляксей адзначыліся выніковай перадачай у апошняй шайбе «Вашынгтона».
Ілля правёў на лёдзе 15 хвілін 37 секунд (з іх 2:09 у большасці), набраў 1 (0+1) ачко, заблакаваў 1 кідок, атрымаў 2 хвіліны штрафу, выйграў 6 з 14 укіданняў (42,9%) і меў паказчык карыснасці «+1».