Старыя кнопачныя мабільнікі прадаюць у Беларусі па тры—пяць тысяч долараў
- 9.04.2026, 8:51
У чым прычына?
У беларускім сегменце маркетплэйса Ozon прадаюць старыя кнопачныя мабільнікі Ericsson і Nokia па вельмі высокіх цэнах. На аб'яву звярнула ўвагу выданне blizko.by.
За Ericsson T28s прадавец просіць 9255 рублёў і 19 капеек. Тэлефон можна ўзяць у растэрміноўку на год: па 853 рублі ў месяц.
Nokia 8910 каштуе і ўвогуле 15 331 рубель.
У апісанні тавару ўладальнік кнопачных мабільнікаў патлумачыў, што іх продажам ён заняўся яшчэ 15 гадоў таму. Цяперашняя партыя была набытая ў Германіі, Іспаніі і Італіі.
Акрамя Ericsson T28s і Nokia 8910, у яго ў наяўнасці ёсць і іншыя кнопачныя мабільнікі:
Nokia 6210: 1937 рублёў,
Nokia 6100: 2530 рублёў,
Nokia 8850: 6248 рублёў,
Siemens ME45: 4998 рублёў,
Motorola M3788e: 3756 рублёў.
На іншых інтэрнэт-барахолках у Беларусі такі тэлефон Ericsson T28s можна купіць прыкладна за 35−50 рублёў (але без роднай упакоўкі), а акумулятар да яго — яшчэ за 30−40 рублёў.